Беларускія жанчыны…
Год Жанчыны ў Беларусі!
———————————-
Я бязмерна ганаруся
Светлым сімвалам краіны –
Беларускаю жанчынай.
Беларускія жанчыны
Нібы ружы ці вяргіні,
Іх усмешкі ласкай свецяць,
Найярчэйшыя ў Сусвеце.
Беларускія жанчыны –
Прыгажосці берагіні.
Голас нібы звон крынічкі,
Вусны спеласцю сунічкі.
Беларускія жанчыны –
Мроя кожнага мужчыны.
Погдяд чысты і бяздонны
Беларускае мадонны.
Беларускія жанчыны –
Працаўніцы, гаспадыні,
Абярэг сямейнай долі,
Што на кухні, што ў полі.
Беларускія жанчыны –
Гонар нашае Айчыны.
Ёсць міністры, дэпутаты,
Маем нават касманаўта.
Ды галоўным застаецца
Тое, што з нябёс даецца:
Зведаць радасць Мацярынства,
Абярэгам быць дзяцінству
Ад жыццёвае напасці,
Жыць у радасці і шчасці!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Беларускія жанчыны…'
Татьяна Богданович
02.09.2026 - 12:47Дзякуй Вам за такі прыгожы верш!
Юрый Мазалевіч
04.09.2026 - 09:37Наталья Непопущ
02.09.2026 - 15:41Дзякуй, проста і прыгожа.
Юрый Мазалевіч
04.09.2026 - 09:38