Беларускаю я называюсь!
Нарадзілася ў цэнтры Еўропы,
Там, дзе шэпчуцца Нёман з Дняпром.
Там, дзе “Лініі Сталіна” акопы,
Дзе заўсёды сустрэнуць дабром.
У яе зялёна-блакітныя вочы,
Усмешкай здольная падняць верасы.
У яе позірк праніклівы, дзявочы.
Валасы, як у жніво каласы.
У журботны час яна трымала тыл,
Яна цярпела жах, боль, Алу, Хатынь…
Партызанскі быт і дарогі пыл,
Мову зберагла, як святло святынь.
Веру зберагла каб маглі мы жыць,
Каб маглі, як код, памяць захаваць.
І наказ дала, жах вайны не забываць.
Каб мір быў, сыны не ішлі ваяваць.
У мірны час яна гонар краіны,
Беражэ дабрабыт сям’і, як дагмат.
Яна піша жыццём карціны,
Беражэ мудрасць традыцый, як пастулат.
Яна славіцца працай руплівай,
Яна здольная феномен стварыць.
Яна славіцца ўсмешкай шчаслівай,
Яна космас змагла пакарыць.
Шматгранная, разумная, сарамлівая,
Сучасная, спартыўная, імклівая,
Натхняльная, мудрая, міралюбівая,
Традыцыйная, занадта клапатлівая.
Вы спытаеце, хто яна такая?
Як завуць яе, як велічаць?
Яна адкажа вам: адна я такая!
Ва ўсім свеце іншай не спазнаць.
Беларускаю я называюсь!
Беларусь – матуля мая!
Беларускаю я называюсь!
Беларусь – Радзіма мая!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию