Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Беларус

Your page rank:

Дзе пачынаецца Радзіма?
1. Беларус?
Я карэнны беларус,
Шчыра, чыста, без прадмоў,
Пошук мой — відушчых муз,
Што нясуць у душы спакой…
На зямлі ж такой,
Нарадзіўся — нешта маю,
Пытаю а гадзіне другой,
Чым Радзіма мяне трымае?
“Родны кут, як ты мне мілы”,
Дык адкуль жа моц і крылы?
Як мне продкі даюць сілы?
Ад чаго кроў стыне ў жылах?
“Маці-радасць” для Купалы,
Багдановіч — “свежы стог”,
Не адчуў іхнія мары,
І Сымонам стаць не змог.
Для чаго мне песні слухаць?
Куфар пыльны ўздымаць,
Дзе сумненні і панурасць,
Лепей мірна буду спаць.

2. Сон
Над зямлёю, як вечны анёл,
А на рэчцы цені гарлачыкаў,
Млявы сон сюды завёў,
Я ўвасобіў родных самнамбулаў?
Мяне кліча адважны Тарас,
Быццам важнае нешта згубіў,
Зараз пабачым Парнас —
Я прамовы зямлі ўсведаміў!
Маці дала мне Айчыну,
Купала ж яе патлумачыў,
Пясняр даказаў прычыну,
Мае пытанні прадбачыў!
Вярнуцца з выраю гусі:
Сумлення дух іх вяртае,
Не адракуцца Беларусі,
Пальецца песнь у гаі,
У нябёсах бясконцы гук ліры,
У лесе — кроў валуноў,
І праз галіны маліны,
Тое поле — раздолле Перуноў.

3. Дзе пачынаецца Радзіма?
Я карэнны беларус,
І прачнуўся з думкай новай —
Мне жыццёвы парус
Даверыў адну Радзіму з мовай.
Дзе ж пачынаецца Радзіма?
Адтуль магутны дуб расце,
А жалуды працягнуць дзіва —
Радзіма пачнецца з мяне!

27.02.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *