Балота

Дрымотная вада, чарот і трысьнягі,
Бяздонная дрыгва — прыстанішча тугі..
Маркотнаму маўчаньню роўнядзі шкляной
Адказваюць нябёсы зь цьмянаю віной,
І беспрытульна носіцца пашум глухі.

А штось расьце ды сьпее ў цёмнай глыбіні —
І падымаюцца таемныя агні.
Ды кветкі бляклыя чаруюць над вадой,
І думы змрочныя нясуцца чарадой —
То багна штосьці сьніць у жудкай цішыні.

Жнівень 2026


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай