Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Бацькоўскі кут.

За вёскай -стары бор сасновы,
Смалігаўкай здаўна завуць.
Вунь дзеці з кошыкам ліповым
Гурбою за суніцамі бягуць.
Мне любы гэтыя мясціны,
Дзяцінства першы ўспамін.
Трывалы водар хвоі і маліны,
Сарочы тэлеграф навін.
Тут з ранку да вячэрняе пары
Улетку з аднагодкамі-сябрамі.
Мы пасвілі свіней у бары,
Ухованкі і ў вайну гулялі.
А там,далей травою луг квітнеў,
Вада празрыстая лазу,чарот люляла.
Струмень імклівы сонцам прамянеў,
Дзе за паваротам ад нас рэчка ўцякала.
Мы спрытна там ныралі ў ваду
Радасць,асалоду адчувалі.
Але ж дзяцінства шчасце там ужо не знайду,
Гады тыя хутка мінавалі.
Куды б ні ехаў,не магу мінуць,
Сваю Смалігаўку,бацькоўскі кут.
Усе дарогі мяне сюды вядуць,
Бо тут Радззіма,я нарадзіўся тут.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *