Бачу скроні твае сівыя

6 верасня-Дзень нараджэння вялікага горада!
Сёння старажытны Слуцк,мой горад,святкуе сваё 1020-годдзе.
Віншую!

Дзень нараджэння вялікага горада…
Сэрцам,душою хачу ўвайсці
Ў глыб тых часоў,што хаваюць ад погляду
Дзесяць вякоў таямніц,цішыні.

Дай,зямля,мне дазвол,
на хвіліну,
Адчуваючы веліч падзеі,
Зазірнуць у святыя даўніны-
Горад любы мой,цудадзейны.

Слуцк,зямелька мая,зямля-маці,
Раскажы пра сыноў і дачок.
Як любілі дзяўчаты спяваці,
Як у паніцы вораг уцёк.

Раскажы,як прыходзілі людзі,
Засялялі цябе,абжываліся.
Капаў пот на змарнелыя грудзі,
З немаўлятамі люлькі гайдаліся.

Бачыш,дні любяць цёмныя ночкі
Год за годам і век за векам…
Усё на свеце пакіне слядочкі.
Памяць доўгая-след чалавека.

А ў Слуцку-легенды жывыя.
І сягоння ў гонар княгіняў
Найчасцей наракаюць дзяўчынак
Імем Соф’я і Анастасія.

Каб жыцця свайго сэнс пазналі мы,
Маладзенькі князь Юрый Юр’евіч
Ад рукі перапіша Евангелле,
Горад з Небам навек заручыўшы.

Птушка белая-маці Сафія
Створыць горад наш духа аазісам.
У малітвах Яе невычэрпная сіла:
Праваслаўем горад уславіўся!

Тут,у Слуцку,людзі асветы
Завіхаліся,білі ў набат:
Нарадзілася школа-у Беларусі першая,
Потым школа балета,тэатр.

Зараз словы знайду жыватворныя,
Меданосныя-сэнсу абсяг,
Каб уславіць мне творчасць народную-
Слуцкі пояс,наш слуцкі сцяг!

Хай заўсёды імкнуцца да зорак
Галубы нашай слуцкай зямлі.
Шлях праклалі Цэраскі і Косберг,
Ім услед пойдуць нашы сыны.

Горад мудры мой і гасцінны,
Бачу скроні твае сівыя.
Безліч год дзіўны хор салаўіны
Ў твой гонар складае гімны!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай