Асаблівае штосці…

Каляровыя сны ў вясны,
Разнатраў’е малюнкаў і кветак.
Ажываюць дызайнераў сны –
Ў дэфіле з асаблівасцю дзетак…

Асаблівасці ёсць у жыцці,
Ды кранаюць усіх прыгажосці.
У шыкоўным абліччы прайсці
І адчуць асаблівае штосьці.

Песні там у падтрымку гучаць
І глядач не шкадуе далоні.
Атрымалася, маем сказаць:
Зала ў казачным модным палоне.

У вясны каляровыя сны,
Разнатраў’е малюнкаў і кветак.
Цешыць вока ўсмешкай вясны,
Ў дэфіле з асаблівасцю дзетак…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай