Апошнія дзянькі…

Your page rank:

***
Апошнія дзянькі
Апошняга цяпла.
Апошнія грыбы
У лесе абляцелым.
Апошні ўзмах і ўсплёск
Асенняга крыла:
Ляціць з бярозы ліст
Заржаўлены, зжаўцелы.

Не знойдзеш, што згубіў.
Не згубіш, што не маеш.
Ў руках трымаеш ліст
Заржаўлены, зжаўцелы.
І ясны дзень жыцця,
І дзень як ноч – гартаеш
І выпускаеш з рук
Той лісцік абляцелы.

І неяк лёгка ўсё
Ўспрымаецца табой.
Апошняе цяпло
Адно душу трывожыць.
І не звініць няхай
Бязважкі вершык твой.
Галоўнае, што ён
Твае пачуцці множыць.

І знае толькі Бог,
Як пішацца радок,
Каб раўнадушным быў
Да славы і багацця.
Апошняе цяпло,
І першы халадок,
І залаты шматок
Бярозавага плацця…

10. 11. 2023 г.

© Copyright: Юрий Боровицкий, 2023


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай