Апошні званок

Апошні званок, празвініш і пакінеш
У сэрцы маркоту, пяшчоту і сум.
Аб чым прапяеш? Развітанне з усімі,
Апошні ўрок і сыходзячы тлум.

На новых шляхах нам наказ ад дарослых,
Благаславенне і добры пасыл,
Слёзы і шэраг пачуццяў узнёслых,
І развітальны ўдзячны парыў.

Дзякуй табе, наша родная школа,
За намаганні, цярпенне, любоў,
За дабрыню і пяшчотныя словы,
І за фундамент жыццёвых высноў.

Вочы настаўнікаў, іх пажаданні
Мы панясём у дарогу з сабой,
Дзякуем вам і з сваім развітаннем
Частку душы і сябе аддаём.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай