Апошні дзень майго святога лета…
***
Апошні дзень майго святога лета,
Якое шчодры дорыць ураджай
Радкоў і думак – спутнікаў паэта,
З якіх бясконца вершы нараджай.
Працуй, працуй, зіма не за гарамі.
Зімой ты ўсё пакрыху адаспіш,
Як затанцуе белымі дварамі
Завейная задумлівая ціш.
Тады і памаўчыш, тады паправіш
Якое слова, коску, ці радок.
Адно завею вершамі праславіш,
Як творчасці абуджанай выток.
Апошні дзень, апошняя гадзіна
Сплывае ў вечнасць музыкі нябёс,
І налівае колер свой каліна,
Нібыта спее горкі яе лёс.
31. 08. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию