Антонаўкамі пахне і звініць…

***
Антонаўкамі пахне і звініць
Той снег сягоння, што на нас ляціць…
А мы ідзём з табой па снежным садзе
У лістападзе па снегападзе…
А снег так пахне яблыкам апалым
У нашым садзе… Наступае змрок.
Давай падымем пенныя бакалы
За нашую сустрэчу незнарок!
Антонаўкамі пахне і звініць
Той снег сягоння, што на нас ляціць…

24. 11. 2025 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай