Анёл-заступнік кажа мне: “Пішы…

Анёл-заступнік кажа мне: «Пiшы,
Пакуль табе на роднай я дыктую».
I я пiшу ў ранішняй цiшы,
Мо, некалі, дасць Бог, і надрукую.
То ўспамiны прыйдуць у цiшынi,
То бачаць вочы прыгажосць свiтанку,
То, гледзячы на месяц у вышынi,
Матулiну пачую калыханку.
Па-руску напявала мне яна,
Як едзе дзед на лодцы па Дунаю.
Звiнiць у душы дрыготкая струна,
А я сваёй унучцы праспяваю.
Пiшу, нiбы сурвэтачку вяжу
Цi рушнiчок палескi вышываю.
Чаму па-беларуску? Вам скажу,
Што і сама я гэтага не знаю.
Адкуль бяруцца вершы ў душы,
Даведацца пра гэта не спрабую,
Анёл-заступнiк кажа мне: «Пiшы,
Пакуль табе на роднай я дыктую».
04.03.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай