Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Каляровыя алоўкі
Размаўлялі звонка.
-Я – галоўны, – кажа жоўты,
Бо малюю сонца.

-Я, чырвоны, колер шчасця,
І невыпадкова,
Бо ад суму і нянасця
Бараню любога.

-Не, – блакітны ім пярэчыць,
-Вы са мной не роўня,
Я малюю неба, рэчку,
Колер мой цудоўны!

-Ды не варта вам спрачацца,-
Мовіць ім зялены,-
-Дам я траўкай любавацца,
Лісцем, я галоўны!

Чорны стаў з іх насміхацца:
Вы ўсе – мізэрнасць!
Трэба толькі добра ўзяцца,
Вас пакрыю цемрай!

Так спрачаліся алоўкі,
Кожны з іх упарты,
Выстаўляючы так лоўка,
Хто чаго быў варты.

Вось прыйшла дамоў дзяўчынка,
Узяла алоўкі,
Знікла спрэчка, сціхла скрынка,
Пайшла расфарбоўка.

Тут і неба, тут і рэчка,
Усе майстры працуюць.
І няма ніякай спрэчкі,
Бо сябры малююць.

-Як прыгожа, ярка, нова,
Як дапамаглі вы!
Дапаўняй адзін другога –
Кожны асаблівы!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *