Ах, язмін ды каліна
Церпкі водар язміну
Па акрузе паплыў,
А я помню каліну,
І таго, хто любіў.
Як каліна вясною
У белых гронках цвіла,
Я шчасліва з табою,
Мой каханы, была.
Ах, каліна, каліна,
Пах дурманны язмін –
Гэта водары шчасця,
Гэта шчасця ўспамін.
Адцвіла ўжо каліна,
Адцвітае язмін,
Роем думак нахлыне
Той шчаслівы ўспамін.
Ці ж мне шчасця не будзе,
Ці ж яно ўжо сплыло?
Падкажыце мне, людзі,
Як вярнуць, што было.
Ах, каліна, каліна,
Пах дурманны язмін,
Хай мяне не пакіне
Той салодкі ўспамін.
А мне верыцца, людзі,
Шчасце вернецца зноў,
Я на поўныя грудзі
Запяю пра любоў.
Маю песню пачуе
Пра каліну язмін,
Ён па мне засумуе,
Мой каханы, адзін.
Ах, язмін ды каліна,
Маладосці дурман,
Спеў начны салаўіны –
Гэта ўсё не падман.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию