Ах гэта школьнае каханне!..
Надышоў чароўны летні вечар,
У чаканні першае сустрэчы,
Прыгажосці час мяне зачараваў.
Знаю: спеў душы маёй ты чуеш,
Аб сустрэчы марыш і сумуеш,
Мой дзявочы сон нібыта хто ўкраў.
Ах, гэта школьнае каханне,
Вачэй тваіх замілаванне.
Пачуццяў хвалю часам не спыніць,
Ах, гэта першае спатканне,
Тваё нясмелае прызнанне
Чароўнаю мелодыяй гучыць.
Не забыць нам гэтае спатканне,
Як малітву, ты шаптаў прызнанне,
Хваляванне сэрцаў не суняць.
Палявыя кветкі ў падарунак,
Асцярожны першы пацалунак.
Божа мой, як соладка кахаць.
Адышоў чароўны летні вечар,
Асалодай нашае сустрэчы,
Развітаннем сэрцы нам працяў.
Адчуваю погляд закаханы,
Ён з нябёсаў мне падараваны,
Мой дзявочы сон нібыта хто ўкраў.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию