Агарод.
Агарод сабе планую,
Дзе ў мяне расцi што будзе,
Ды ў думках ужо малюю
Агароднiну на блюдзе.
Будуць тут расцi гурочкi,
Тут — радыска, тут — салата,
Тут вось роўныя радочкi
Роснай мяты для гарбаты.
Трускавак радочак трэба,
Унукi каб паспрабавалi,
I сланечнікі, на неба
Каб вачамi пазiралi.
Бурачкі, цыбуля густа,
Базілік — усё паесца,
Тут дайкон, а тут — капуста,
Раптам скончылася месца!
Можна вылажыць на блюдзе
Купленае ў краме моднай,
Ды баюся, скажуць людзi,
Што лайдак я безгародны!
25.04.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензий к 'Агарод.'
Татьяна Короленко
11.05.2025 - 11:06https://www.youtube.com/shorts/ojIpjseTsxI
Можна паслухаць па спасылцы
Татьяна Богданович
12.05.2025 - 13:30Цудоўны верш, добрага Вам ўраджаю!
Татьяна Короленко
14.05.2025 - 17:09Дзякую! Будзем спадзявацца!