Адзіны лёс…

Мая краіна Беларусь,
Наш родны край дабразычлівы!
І помніць кожны беларус
Бацькоўскі кут, так сэрцу мілы.

Адна краіна і на ўсіх,
Адна ў нас Радзіма – маці.
Маліце людзі ўсіх Святых
За мірны плён у нашай хаце.

Краіну, Божа, зберажы,
Хай узрастае хлебны колас.
Вярні нашчадкаў з – за мяжы
І беларускай мовы голас.

Народ наш – добры працаўнік,
Нястомны, шчыры, беражлівы.
Жыць бестурботна не прывык,
У працы дбайны і руплівы.

Народ адзін, адзіны лёс
А волю з праўдай у Айчыне
Час на штандарт жыцця ўзнёс
Як найвялікшыя святыні…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай