Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Будзем адзіны,
Як вучні адзіны з Хрыстом.
З домам, з Радзімай –
Як дрэва адзіна з лістом.
Што нас чакае,
Што заўтрашні дзень прынясе?
Вельмі жадаю,
Каб сталі шчаслівымі ўсе,
Еднасць – умова,
Каб радасцю свет ацаліць.
Бібліі словы
Заўсёды падкажуць, як жыць.

МРОЯ
Адзінства – проамовіў сынок.
Голас дайшоў з Тагасвецця.
Адзінства – гучыць у дачок.
Ды іншыя ў праціўленстве.
Спрабуюць сябе адлучыць,
Падняцца над асяроддзем.
Так шчасце не можна здабыць,
Бо жыць варта толькі ў згодзе.
У згодзе з Сусветам, з сабой –
Трывога тады праміне,
І знікне ў сабе той двубой,
Што рухацца ў свет не дае.
Хай знікне і пыха, і злосць –
Не варта ісці супраціў…
Пакора Вышэйшаму ёсць?
Свет зменіцца хутка наўздзіў.
Высока так думка сягне,
Цудоўны пабачыць Сусвет.
Ад сэрца хай радасць плыве,
Напоўніцца шчасцем твой свет.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *