Адзіночка

Your page rank:

Ноч не нашая, чужая.
Зубы скаліць маладзік.
Восень слёзы расцірае:
Быў ты побач, але знік.

Фанабэрыцца не стану:
Адзіночкі горкі лёс.
Не чакала я падману.
Лістапад яго прынёс.

Вецер ломіцца ў дзверы
(Нежаданы ў хаце госць),
Завывае, бы воўк шэры:
“Адзіночка. Ёсць, як ёсць!”


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай