Адышлі снягі…

Адышлі снягі, завеі,
Зноўку квецень за вакном
Будзіць мары і надзеі,
Што пакінуў я даўно!

Клопаты аб тым, аб гэтым
Гоняць прэч маю нуду.
Можа, нават гэтым летам
Сродак я такі знайду,

Што вярне мяне ў юнацтва –
Ў кут мой родны над ракой,
Дзе я мог бы зноў спаткацца
З жонкай, але маладой.

Я б назначыў ёй свіданак
Ў мурагáх каля ракі –
І шапталіся б да ранку
Пра пражытыя дзянькі.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай