Адносна

Your page rank:

“Да невыноснага адносна
Ўсё на гэтае зямлі:
Птушыны спеў і ранак росны,
І па-над верасам чмялі”
А. Салтук

Восені ранняй часы…
У лесе маўкліва і росна,
Ткуць павукі свае кросны,
Буйна цвітуць верасы,

Вогнішчам яркім гараць!
Крочу дарогай знаёмай…
Дома я тут ці не дома?–
Месца таго не пазнаць.

Ветру хапаю глыток…
Пазарастала – не збочыць,
Так, як раней, пераскочыць
Вузкай Нярэшні паток

Нельга. Шырокай ракой
Стала малая рачулка…
Больш не знайсці тут прытулку,
Цісьне душу непакой.

Ля журавінных балот
Соснаў парваныя стрункі…
Бы за спадніцу асот,
Упарта чапляецца думка:

Над верасамі чмялі,
Сіняе неба і сосны –
Усё як ніколі адносна
Сёння на гэтай зямлі…


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай