Адкладзены дзень

Трышчаць твае мары, як льдзіны пад ботам,
Бо ты замарозіў на заўтра – “Усё потым!”
Патанаеш у руціне, ад якой закрываў
Гэты лёд. А цяпер паглынае завал.

Заваліся на дне караблёў затанулых,
Зачапіцца за сушу ім што замінула?
Мо думкі пра тое, што рух супраць плынь недарэчны
Як тормаз псуюць рухавік асабовасці вечны?

Магчыма да скарбніц зачынены дзверы,
Бо грошы паэту – як тэст на давер’е.
Праверка, наколькі ты творчы – не здраднік сабе ж:
Драўляны ці срэбраны крыж – дык які абярэш?

Павярні да вытокаў – ты пішаш навошта,
Няспынна будуючы вершы без кошту?
Карысці ніякай няма для натоўпу вакол,
Бо творчасці факел патрэбны, разбіць каб ваўкоў!

Хоць слова тваё не гучыць па-пярунску,
Рабі на што здольны для роднай бярозкі.
Павяртайся з руціны – палі гэтых трэндаў гарод:
Беларускую мову, мужыцкія тэмы ў народ!

Бо раптам ў цемры згасне паходня,
Цягаю якую ў дзень непагодні.
І ў момант згасання прызнайся труне,
Што душу пакінуў у адкладзеным дне.

Таму павяртаюся зноўку і зноўку,
У творчы палац з пашарэўшага “Звонку”,
На тучцы якога запаліцца зорка…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай