Адказ прыхільнікам чайлдфры
Дзяцей расцім мы ў надзеі,
Што будуць унукі і у нас.
Але што, пане-дабрадзеі,
Нам дзеці кажуць у адказ:
“Навошта клопаты аб гэтым,
Жыць вольна хочам пра запас.
Бо чайлдфры – гэта наша крэда,
І дзеці – гэта не пра нас.
Не нам змяніць наканавана
Дэмаграфічны перакос.
Жывем мы па другому плану,
У нас другі жыццёвы лёс”.
Вось што сказаў я б ім аб гэтым:
Абрынуць нельга Божы план,
Калі сказаў Ён: “Размнажайцесь!»,
Дык чайлдфры страшны ёсць заган.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Адказ прыхільнікам чайлдфры'
Татьяна Богданович
16.11.2024 - 11:17Згодна, праблема хвалюючая, дзякуй за верш!
Александр Ладисов
16.11.2024 - 14:09Дзякуй за водклік! Поспехаў на ніве творчасці!