Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Адчуваю

Your page rank:

***
Адчуваю,
што ідзе зіма.
Адчуваю,
што нясе яна:
Белы колер,
шэры колер із аблокаў,
Каб размаляваць ніхто
Не здолеў ненарокам.
Адчуваю ,
набліжаецца яна.
Не хапае зноўку
раніцай святла,
Птушкі зніклі,
ўсё адныя крумкачы
Гаспадараць
ад зары і да начЫ.
Адчуваю,
дый рабіць чаго няма:
Непазбежны
смерць, падаткі ды зіма.
Не праспаць ніяк,
не выкрэсліць яе.
Надыходзіць
да цябе і да мяне….
Што рабіць?
Будзьма зіму чакаць,
Нецярпліва
да сябе яе гукаць.
Быццам, ведаеш,
патрэбна яна нам,
Падарункі каб
дарыць сваім сябрам.
Каб салаты з майанэзам
смачна есці,
Каб ад снегу сцежкі
потым цяжка месці.
Каб ў адлігу неймаверна
Стаць шчаслівым,
Гледзячы
на ручаі імклівы.
Каб адчуць
ўсім сэрцам па сабе.
Што жыццё не скончана,
Вясна ідзе!

8.10.22

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *