Адчуваю, хутка карачун
Адчуваю, што…
Што хутка карачун.
Сэрца, то кімваламі грукоча,
яшчэ і
палахлівай кабарожкай хоча
выскачыць
вонкі…
А рокат струн
нервовы…
Ланцугамі малацьба
у чарапушцы ?
Так адміраюць пачуцці,
выжыць, выжыць,
вось і ўсё мастацтва!
І
не “дыхаюць ні глеба і не лёс”
Але адкуль і раптам што бярэцца,
казуістам
я,
не верачы ні ў бога, ні ў пячаць
каінаву,
пачынаю раптам спаганяць
перад кімсьці светлавалосым
і шалёна,
не маліцца,
галасіць,
пачынаю…
Што магу я абяцаць
сам сабе?
Што ў заклён,
кіну гэты дэманы занятак,
ускокваць сярод ночы
дзеля слова,
злавацца на бяспамяцтва і зноў
у лабірынце думак паміраць…
І вы ведаеце, бо лягчае.
Праз гадзіну,
я
забыўшыся пра ўсё на свеце,
падпяваю рэтра Шмыге ў аперэтце
і,
ледзь скончыўшы песню гэтую,
я
цягну
з забытай пачкі цыгарэту.
І рыфмую квас і Манпарнас.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать