Абломкі Фаэтона
Я зноў ляжу на сваім даху:
Персеіды сёння гуляюць.
І толькі чакаю, калі крыху
вялікія зоркі заміргаюць.
Па небе асколак каметы ляціць,
а я жаданне сваё загадаў.
І здаецца, быццам нехта глядзіць.
Можа гэта гуманоід пралятаў?
А можа гэта сёння скачуць
абломкі планеты Фаэтон?
Сотні казак пра яго кажуць,
нехта кажа, што ўзарваўся ён.
І я ўпэўнены, што некалі была
у сістэме таемная планета.
Але ў страшны дзень яна сышла
і Марс застаўся без суседа.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать