Абкопваю кусцік парэчак…

***
Абкопваю кусцік парэчак.
А, можа, яго падзяліць?..
Нас дзеляць даўно, як авечак:
На воўну, на мяса, судзіць…

І гэтак жа дзеляць паэтаў:
Праўладны, няладны, жыві…
Няма тут ніякіх сакрэтаў,
Нас дзеляць даўно па крыві.

Абкопваю кусцік парэчак.
Няхай ён ушыркі расце,
Няхай, як жывы чалавечак,
Штогод непадзельна цвіце!

21. 04. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай