Ахвярам лагераў цывільных…

Шмат месц пакінула вайна,
Дзе сёння сум і цішыня,
Дзе час застыў калючым дротам,
Дзе боль сышоў крывавым потам.

Дзе зброяй, гвалтам, праз падман
Краіны нашай грамадзян,
Зганялі з роднай стараны
Працоўная сілай для вайны.

Пад голым небам перасыльных,
Часовых лагераў цывільных,
Людзей у рабства, нібы скот,
Кідалі за калючы плот.

Не ўсе стрывалі ў палоне,
Дзе ў перапоўненым вагоне.
У рабства везлі, у выгнанне,
Дзе лёс спазнаў выпрабаванні…

Шмат працярпелі ў той вайне,
І сёння бачыць хтосці ў сне
Пакуты, здзекі той пары,
Аж боль сціскае ў нутры.

І ўспаміны ціснуць хмарай,
Таму жывём адзінай марай:
Не дай Гасподзь у нас вайны,
А дай спагаду цішыні…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай