Ашуканцы…

Шлях да шчырасці адзін,
Кажуць у народзе:
Лепей праўда як палын,
Чым хлусня на мёдзе.

Красамоўна хлусня тчэ,
Праўда ж рэжа вуха,
Абяцанкамі цячэ
Хлусня – медавуха.

Абяцаюць нам чальцы
Грошай дывідэнты,
Пераконваюць набыць
Бізнес – элементы.

Пераконваюць стрываць,
Потым стане добра.
Будуць дзеці шчыраваць,
Будзе грошай торба.

Альбо кажуць паглядзі:
Як суседзям дрэнна.
Не жадай ты ў жыцці
Хуткай перамены.

Ашукацца любім мы,
Цягнем латарэю.
Цешаць казачныя сны,
Вынікі не грэюць.

Разважаць баімся мы,
Лепім, што пачуем.
Ад сумы і ад турмы
Так сябе страхуем…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай