Адэпты роднае зямлі…

Паэтам маеш нарадзіцца,
А чалавекам трэба стаць.
Бруіць паэзіі крыніца,
Нябёс святая благадаць.

Паэты блізкія па духу,
Адэпты роднае зямлі,
Падчас духоўнае разрухі
Праз годнасць – творчасць бераглі.

Душою дзеляцца паэты
Праз вершаваныя радкі,
Плывуць паэмы і санеты
Цячэннем творчае ракі.

Паэт закладнік творчай музы,
Паплечнік, сябар, візаві,
Ахвяра творчае спакусы,
Мастацкі плод яе любві.

Ствараюць шлягеры паэты
Аб тым, што муза напяе,
Скрозь вершаваныя куплеты
Чароўны вобраз паўстае.

Паэты паміраюць двойчы:
Як чалавек і як паэт.
Неўміручасць ім прарочыць,
Духоўнай творчасці Cусвет…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай