Адыходзіць жыццё…
Адыходзіць жыццё ў былое нязменна,
Каляндар прытаміўся адлічваць гады.
Пад завесу жыцця разважаем сумленна,
На дарозе быцця натаптаўшы сляды.
Час дзяцінства кружыць па слядах немаўляці,
Невялічкіх памераў адбітак з нагі,
Там заўжды побач быў і ступень маёй маці,
Ад пачатку жыцця мне Анёл дарагі!
Час юнацтва бяжыць ланцужком ад парога,
Праз лясы і палі пракладае сляды.
Падаецца бясконцай юнацтва дарога,
І не зычыць жыццё аніякай бяды.
Паўналецце трымціць у нястрымнай знямозе,
Рвецца ў росквіт гадоў, нібы конь малады.
На прасторы жыцця па шырокай дарозе,
Дзе крычаць цягнікі і шумяць гарады.
Мудры час сустракаем са светлаю марай,
Да нашчадкаў кіруем з любоўю шляхі.
Пакаянне ў душы разыходзіцца хмарай,
Адкрываючы свету былыя грахі…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию