Адзінай!..
Ты мне надзеяй і жыццём была,
Адзіным і найлепшым спадзяваннем.
Сваім святлом мне душу ўзняла
Да пачуцця сапраўднага кахання.
З табою поруч па жыцці ішлі,
Шляхамі лёсу да ўратавання.
Ніхто не ведаў скончыцца калі
Пакутамі пакрытае блуканне.
Прыпынімся альбо паскорым крок,
Закрыўшы ў былое дзверы.
Адкрыўшы вочы, прасціраем зрок
У накірунку дабрыні, любві і веры!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию