Аўтабат…

Няма амаль ужо ў жывых:
Салдат – кіроўцаў франтавых,
Тых, хто адмераў сотні вёрст
І не адзін пантонны мост.
Хто пад бамбёжкамі стрываў,
Як груз да фронту дастаўляў.
Патроны, міны і гранаты,
Артылерыйскія снарады.
Хто ў любую непагоду
Пераяджаў па лёдзе воду,
Жыцця дарогі ў Ленінград
Дзяцей знямоглых вёз назад.
Хто на ,,палутарцы” сваёй
Ішоў у рэйс, амаль што ў бой.
А на запыт, дзе служыш брат?
Адказваў сціпла: аўтабат…
ЗІС – 5 – адметны знак вайны
На пастаменце ў вышыні.
Як помнік воінам – кіроўцам
І сімвал якасці вытворцам.
Надзейны, просты, цягавіты,
Не раз паранены, падбіты,
Між тым трымаў калоны строй
Дарогі цяжкай франтавой.
Удзельнік воінскіх парадаў,
Ад васямнаццатай брыгады
Аўтамабільных ваяроў
Наш гонар, памяць і любоў!..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай