Ўваскрэслы Лазар напрадвесні…

***
На тыдні – тры прэм’еры песні,
Але для сэрца – ні адной!
Яўгенія Янішчыц

Ўваскрэслы Лазар напрадвесні.
Я ў гэта веру, Божа мой.
На тыдні тры прэм’еры песні,
Але для сэрца ні адной.

Не веру я прэм’ерным песням,
Іх аўтарам, ну, грош цана.
Пра восень пішуць напрадвесні,
На неба гледзячы з акна.

І пра каханне пішуць шпарка,
Хаця й забыліся даўно,
Як сорак год таму з даяркай
Ішлі, абняўшыся, ў гумно.

І пра радзіму лепш не слухаць,
Бо там мы лепш за ўсіх жывём.
Такія песні рэжуць вуха
І пахнуць надта ўжо рублём.

На тыдні – тры прэм’еры песні,
Але для сэрца – ні адной.
Пішы ж у крэсле, хоць ты трэсні,
Пра восень песенькі вясной.

27. 04. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай