Ўспамінаюцца слоўцы маміны…
***
Ўспамінаюцца слоўцы маміны,
Што з маленства ў душы нашу.
Успамінам пра маму ранены,
Берагу іх, нібы душу.
На прабабку казала “прабаба”,
На зляканне казала “ляк”,
“Ўжо ніякім” назвала б слабага,
А “гладышкай” назвала б гляк.
З гаспадаркай спраўляцца – “порацца”,
Кабана закалоць – дык “біць”,
А як поле арэцца – “ворацца”,
А як “маяцца” – цяжка жыць.
Ўспамінаюцца слоўцы родныя,
Што калісьці ад мамы чуў.
Слоўцы мяккія і лагодныя,
Нібы ветрык вясны падзьмуў.
28. 01. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензии на 'Ўспамінаюцца слоўцы маміны…'
Светлана Ковалёва
09.02.2026 - 13:13Гэта і ёсць наша родная мова. Мы чулі яе ад сваіх матуль і бабуль. Можа не зусім літаратурная, але родная і блізкая сэрцу. Дзякуй.
Юрий Боровицкий
09.02.2026 - 13:53Гэта вам, Святланачка, дзякуй!