Ў нерушы лютага…

***
Ў нерушы лютага,
Ў сцюжы закутага,
Кусцік ляшчыны цвіце.

А што той ляшчыне
Да лёду Айчыны?
Звыклася з лёсам, расце…

І што той ляшчыне
Да пышнай каліны,
Хоць непрыкметна цвіце?

Ў суровыя зімы
Халоднай радзімы
Сіла ляшчыны расце.

01. 02. 2024 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай