Як мой бацька любіў

Як мой бацька любіў,як мой бацька цаніў
Хараство беларускай прыроды!
На усё на жыццё нас,дзяцей, адарыў
Пачуццём да яе асалоды.

Маё сэрца хавае бярозавы гай:
Рай святочны,маліна-сунічны!
Журавінавы дзень,журавінавы край
У дзяцінстве маім крынічным.

Апранаецца лес у зялёны убор.
Шмат гадоў нажадае зязюля!
Спевам птушак узрушаны бор,
Усё жывое,бы маці,мілуе.

А навокал грыбоў-ні злічыць,ні пабраць!
Узнімаюць настрой лісічкі.
На нагах маладых пачынаюць сплятаць
Травы росныя цуда-касічкі.

А ў полі стаяць задуменна буслы,
Толькі косяць карычневым вокам.
Бачу бацьку свайго!У абдымках вясны
Шпацыруе ў лес буйным крокам.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай