Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Вясна

Your page rank:

Зноў просіцца ў душу маю вясна
І сэрца хутка пачынае біцца.
Ступае ціха па праталінах яна,
А за ёй ўслед ужо ручай бруіцца.

Блакітам маніць неба на прастор
І жаўрукі смяюцца з паднябесся.
Яны сігнал падалі ўжо на збор
Усім птушкам сваёй дзіўнай вольнай песняй.

І раніцай, калі зірнуць ў палі,
Заўважыць можна, як зямля ўздыхае.
На ўзгорках, дзе даўно снягі сышлі,
Прабілася ўжо траўка маладая.

А ўвечары зноў вернецца мароз,
Прыкрые лужыны ўсе крохкім тонкім шкельцам,
Але ў газеце метэапрагноз
Нам абяцае: хутка будзем грэцца.

Праз тыдзень засвісцяць ў палях шпакі,
Прыгрэе сонца і Зямля прачнецца.
Усім усміхнецца цёплы красавік,
Падорыць кветкі і вясна пачнецца.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *