Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Сiвы чарот

Сiвы чарот стаiць у сумоце,
Ды вербы гнуцца над вадою.
Асот на купiнах у балоце,
Здалёк кiвае галавою.

Iван – чай забыўшыся пра сорам,
Рамонку ўранку абдымае.
Лунае бусел над рэчкай, борам,
Салавей у гаi спявае.

Сцеле водар спелая сунiца,
Заблудзiўся вецер у травах.
Неба паласуе блiскавiца,
Бугай кагось заве ў атавах.

I гэта край Палесскi, непаўторны,
Там дзьмухаўцы зiхцяць, як зоры.
Неба сiнева, лугоў прасторы,
Блакiты лёну, як на моры.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *