Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дачакаемся…

Your page rank:

Дачакаліся першага снегу,
Закружылі ў дварах снягіры.
Дачакаліся першага лёду,
Зноў прыблізіць мароз берагі.

Дачакаемся Новага году,
Каляндар свой адкіне лісток.
Дачакаемся мы і Калядаў,
І Хрышчэння святога выток.

Дачакаемся лютых марозаў,
Задымяць ў дамах каміны.
І ўбачым пралескі пад снегам,
Прыляцяць зноў у гнёзды буслы.

Зноў абудзіцца ўсё ад зімы
І праб’ецца скрозь цемру святло,
Зноў ўбачым свет новай зары.
Дачакаемся промняў вясны…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *