Беларусь – васільковае цуда прыроды!
Беларусь, для гонару нагода.
Беларусь нам каштоўны дар.
Тут настаўнік, маці – прырода,
Яна жыцця галоўны гаспадар.
Увайдзі у прыроду сябрам, дружа!
Ты душою адчуеш хараство.
Тут пах зямліцы дурманіць, нібы ружа,
Быццам бы жывіцы, адведаў пітво.
Яна ў плыні сезонаў чароўная,
З насычаным водарам лугоў.
Яна ў вянках дзьмухаўца непаўторная,
З залатым каларытам палёў.
Яна бязмежна блакітная, дзіўная,
Тут вясёлкі ў фарбах аганькоў.
Яна асабліва яскравая, адметная.
З палямі з рапса і васількоў.
Калі тут сцішысся, вочы заплюшчыш,
Ты адчуеш прыроды нектар.
Калі вочы расплюшчыш, то ўбачыш,
Куды ні глянь, прыгажосці абшар.
Беларусь – васільковае цуда прыроды,
Дзікіх траў і канюшыны край.
Тут зуброў і асілкаў-дубоў карагоды,
А ў барах і пушчах, рэліктавы рай.
Тут раўнінныя рэкі-артэрыі,
Яны зямлі крыніцы жыцця.
Тут жніва бясконцыя прэрыі,
Яны каравая крыніцы быцця.
Беларусь ты мая, яснавокая,
Тут азёр і балот небакрай.
Называюць цябе сінявокая,
Тут рачулак і крыніц край.
Беларусь – гэта клад для народа!
Ты часцей пра яе ўспамінай.
Беларусь – прыроды асалода!
Ты, цуд гэты, на вякі захавай!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию