Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Асенні блюз

Вось і восень у госці завітала…
Восені не кожны, пэўна, рад.
Для мяне ж яна гучыць, як песня,
Верасень…Кастрычнік…Лістапад..

Фарбы і гукі восені чаруюць…
Нават калі шмат на небе хмар
Дождж і вецер шчыра іх вартуюць,
Не даюць пазбыцца светлых мар.

У лісцях ззяюць колеры вясёлкі-
Восень фарбаў лісцям не шкадуе.:
Кожнаму лісточку, траўцы, зёлкі
Свой адметны колер намалюе.

Дождж сваю сімфонію іграе,
Джаз звініць у лісцях, блюз гучыць,
Кантры ліст кляновы забаўляе,
У вальсе дуб з бярозай гаманіць.

Дораць зоркі ў небе цішыню,
Паступова й ціха дагараюць…
Пані Восень розную люблю-
Восенню ўспаміны ажываюць

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *