Вадкая смерць
Тары агнявой вады грымяць ў цягніку,
А на пероне цягнуць мужыкі руку.
У рэкламе не кажуць “Вы выбухнеце,
Але намякаюць “Можа вы бухнеце?”
Я злуюся на цябе, бо ты разумна…
Усё ведаеш і часам робіш бяздумна!
Антыбіётыкі мяшаеш з агнявой вадой.
Хочаш закрэсліць усё сваёй рукой?!
Ну канешне ж, ты ведаеш лепш!
Што можа параіць гэты ўнтэрменш
Які не бачыў дарослае жыццё?!
“Проста ты наіўны, вось і ўсё!”
На справе ўсё інакш як не дзіўна –
Усе мы не нявінныя, але хто наіўны?
Я жорсткі цынік і злобны ізгой,
А ты жа ведаеш як працуе напой!
Алкагалізм крадзецца непрыкметна,
Дэпрэсія, радасць – яго інструменты.
Ён кідае нам думку, што выхад адзін,
І забівае ў нас людзей, як таксін!
Вадкая смерць не спаталіць смагу,
А хітра дасць адчуць моц і перавагу.
Але ўцячэ з цягам часу мора віна,
І павярнецца нам хваробамі віна…
Траўмавана дзяцінства маё бацькам –
Ён напіваўся і паляваў мяне знянацку.
Яго твар монстра пужаў да істэрыкі,
Але страшней бачыць яго сёння ў люстэрку!
Так, я і сам ў лапах д’ябла пабыў,
І клеймо вінаватага не сцерці!
Агнявая вада спаліць нас унутры,
Таму запішы маё імя ў сшытак смерці!
13 ліпеня – 27 жніўня 2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию