Радасна вершы пісаць
Радасна вершы пісаць,
Калі матулечка-маці
Пчалой завіхаецца ў хаце,
Каб дзетачак пачаставаць.
Весела вершы пісаць,
Калі не стаміўся бацька
На беразе рэчкі сваяцкай
Рыбку на вуду чакаць.
Балюча вершы пісаць,
Калі спрачаюцца людзі,
Што толькі па-іхняму будзе,
І нечага болей казаць!
Святое-вершы пісаць,
Калі дарагая сяброўка
Свайго залатога здароўя
Згодна палову аддаць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензий к 'Радасна вершы пісаць'
Елена Александрова
15.05.2026 - 20:37Очень душевно! 👏
Елена Лобкович
15.05.2026 - 20:57Удзячна Вам,Алена!
Радасна не толькі вершы пісаць,
але і атрымліваць водгукі ад
багатых на пачуцці людзей!)))
Елена Александрова
15.05.2026 - 21:57Согласна с Вами, Елена. Обратная связь и приятна, и важна. Всегда хочется знать оценку своего творчества. Ведь пишем для людей, делимся своими мыслями и чувствами.
Елена Лобкович
15.05.2026 - 22:20🙏🤗💕