Першым настаўніцам

Першым настаўніцам маіх дачушак-Вользе Іосіфаўне Шаржановіч і Алене Мікалаеўне Даманскай з павагай і сардэчнай удзячнасцю прысвячаю…

Дзве дачкі,а таму дзве настаўніцы
Ўвайшлі ў жыццё светлай раніцай
Разам з ціхім маім маленнем.
Веды дзеткам маім дарылі,
Жыць сумленна заўжды вучылі,
Праяўлялі цуды цярпення.

-Дзякуй вялікі,маё дарагія,
За тое,што сэрцам усім палюбілі
Людзей маленькіх,няўрымслівых!
Хай здароўе Вам Бог пасылае,
Надзяляе здабыткамі Рая,
Высокімі думкамі чыстымі.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай