Спазніўся
Спазніўся вучань на ўрок,
Бяжыць пампон і каптурок,
Рукзак цяжкі бяжыць-трасецца,
Але ж куды яму падзецца?
Спяшацца трэба, выйшаў час,
Забавіўся, і не як раз
Зрабіць прыйшлося многа спраў,
Чаму ж раней ён не ўстаў?
Цяпер настаўніца ў вочы
Паглядзіць так, як быццам уночы
Не ззяе месяц, згаслі зоры,
Бо позірк будзе зноў з дакорам.
Але ж і добрая яна,
Прабачыць, бег жа ён здаля.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию