Цікава! Матулечка!

-Цікава! Матулечка!
А чаму такі духмяны чаромхавы куст?
-А таму, дачушачка, духмяны чаромхавы куст,
Што ў Бога-Творцы найлепшы ў свеце густ.

-Цікава! Матулечка!
А чаму валошкі сінявокія?
-А таму, дачушачка, валошкі сінявокія,
Што ўсміхаюцца небу блакітнавокаму.

-Цікава! Матулечка!
А чаму птушкі ўлетку ўвесь дзянёчак спяваюць?
-А таму яны, дачушка, улетку ўвесь дзянёчак спяваюць,
Што Бога-Творцу яны ўслаўляюць.

-Цікава! Матулечка!
А чаму чалавек без настрою бывае?
-А таму, дачушка, чалавек без настрою бывае,
Што Бога ў жыццё сваё не ўпускае.

-Цікава! Матулечка!
А чаму дрэвы такія моцныя ды высокія?
-А таму дрэвы такія моцныя ды высокія,
Што век моўчкі стаяць, што думкі ў іх глыбокія.

-Цікава! Матулечка!
Хіба зорачкам ноччу спаць не хочацца?
-Хочацца, дачушка, вой як хочацца,
Але малайчынкі, не спяць- Богу моляцца.

-Цікава! Матулечка!
А чаму мяне цікавіць усё на свеце?
-А таму цябе цікавіць усё на свеце,
Што самыя цікаўныя птушачкі- дзеці!

Цікава! Матулечка!..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай