У роднай хаце…
Оцените стихотворение:
Наведаць давялося мне мясціны,
Дзе ў першы раз убачыла я свет,
І ўспаміны, быццам павуціна, –
Бясплатны ў дзяцінства мой білет.
За печчу бачу я сябе ў калысцы,
Зноў чую пах аладак і бліноў,
А на падлозе, ў глінянай місцы,
Наліта малако для двух катоў.
Матуля завіхаецца ля печы,
І гаспадарыць тата ў двары,
І адгукаюцца пяшчотным нечым
У сэрцы ўспаміны той пары.
Тры фікусы ў кадачках драўляных,
І шмат матуляй вышытых карцін,
Падлога ноччу ў блакітных плямах,
Што пасылае месяц-аладзін.
А ў хаце гэтак цёпла і ўтульна
Ад сонца і душэўнага цяпла,
Яно было для нас усіх агульным,
Ды і любоў была на ўсіх адна.
Я ўспамінаю вас, мае сястрычкі,
Хапала нам усім сваіх турбот,
Для вас у сэрцы ёсць свае палічкі,
Ніхто з нас цяжкіх не пазбег клапот…
Калісь было ў хаце нашай шумна
Ад смеху і дзіцячых галасоў,
Цяпер жа пуста тут і гэтак сумна,
Як ў полі без жытнёвых каласоў.
Вярба схіліла галаву над дахам,
Самотна пазіраюць вокны ў сад,
І хата ўся, ахопленая жахам,
Вярнуцца марыць, як і я, назад.
Але няма туды для нас дарогі,
У кожнага свой асабісты лёс…
А колькі невыказнае трывогі –
І плачу я, і не хаваю слёз…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
4 Комментария: 'У роднай хаце…'
Антон Кельмуц
04.09.2021 - 11:35Цудоуны верш… дзякуй за падарожжа у дзяцiнства…
Светлана
04.09.2021 - 17:31Дзякуй за водгук!
Tatyana Palhovskaya
07.09.2021 - 12:03Прекрасные слова… Навевают грусть и тихую радость… Все – таки ЭТО было… есть и будет вместе с нами. Всех благ Вам и творческих успехов, Светлана!! Стихотворение звучит, как музыка…
Светлана Бреус
08.09.2021 - 13:38Татьяна, я признательна Вам за Ваши комментарии…Спасибо огромное!