Беларусь, што вечнасцю завецца…

Your page rank:

***
Беларусь, што вечнасцю завецца
І якую нельга разлюбіць,
Мне матуляй роднаю здаецца,
Бо ніколі не змагу забыць.

“Я свайму жыццю заўсёды рада…
І сыноў хавала, а жыла…
Цяжка працавала… І на градах,
І ў калгасе ззаду не была…”

Мне матуляй роднаю здаецца
Беларусь, што дожджыкам імжыць…
Пазаву яе… і адзавецца,
І пагрэцца ў хату забяжыць.

19. 11. 2025 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай