Ля хаты Караткевіча
Няўмольны час зусім не вінаваты,
Не вінаватая зусім рака жыцця,
Што адрадзіць не могуць памяць хаты,
Вярнуць яе нам цяжка з небыцця…
Нам цяжка гаварыць на роднай мове,
Лянота заглянуць у глыб вякоў,
Нашчадкі не шукаюць сэнсу ў слове,
Не стала на кашулях васількоў…
І не кранае сорам нашы шчокі,
І вёсак з роднай мовай больш няма.
Дзе нашай мовы роднае вытокі?
Пытаюся пра гэта я дарма?
Нашчадкаў не цікавяць тых імёны,
Хто славіў нашу родную зямлю.
І злосны вецер, жорсткі і шалёны,
Пяском заносіць памяці раллю…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию